Беларуская акцыя ў Варшаве / wyborcza.pl
Па стане на 1 лістапада 2026 года ў польскай Радзе па справах уцекачоў знаходзілася на разглядзе 340 спраў грамадзян Беларусі, якія звярталіся па міжнародную абарону, піша выданне MOST.
Гэта другая інстанцыя пасля ўпраўлення па справах замежнікаў. Дарэчы, яшчэ па выніках першага квартала на разглядзе ў Радзе налічвалася толькі 92 справы беларусаў — у 3,7 разу менш.
У Радзе па справах уцекачоў можна аспрэчыць не толькі адмову ў міжнароднай абароне, але і форму, у якой яе надалі: напрыклад, заяўнік лічыць, што яму павінны даць статус уцекача, а яму далі толькі дадатковую абарону. Таксама ў Радзе можна аспрэчыць прымяненне Дублінскага рэгламенту.
У першым квартале 2026 года Польшча адмовіла ў міжнароднай абароне толькі дзевяці беларусам, яшчэ 61 справа была прыпыненая. А за наступныя сем месяцаў было вынесена 315 адмоваў, а 104 справы прыпыненыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут