У Польшчы каля мяжы з Украінай адбыўся выбух

20/11/2026 - 11:10

Мясцовасць, дзе адбыўся выбух (на заднім плане) / NEXTA

Магутны выбух адбыўся каля вёскі Хмелёк у Польшчы, недалёка ад украінскай мяжы. Яго зафіксавалі камеры відэаназірання. Відэа выбуху шырока разышлося па сацсетках.

Польскія вайскоўцы пацвердзілі, што запіс супадае са звесткамі іх сістэмаў назірання.

Зранку 20 лістапада ў Любліне і шэрагу паветаў Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў Польшчы ўключалі сірэны трывогі. Вайскоўцы заяўляюць пра два магчымыя парушэнні паветранай прасторы краіны. Паводле папярэдніх звестак, яны адбыліся каля 6:30 раніцы падчас масіраванай расійскай ракетна-дронавай атакі на Украіну. Падрабязнасці інцыдэнтаў пакуль невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі