У Польшчу ўначы залятаў расійскі дрон

24/11/2026 - 09:51

Маршрут расійскага дрона / Ринда моніторить

Падчас чарговай атакі РФ на Украіну ў ноч на 24 лістапада адзін з расійскіх дронаў заляцеў у Польшчу.

Польскія вайскоўцы атрымалі дазвол збіць яго, аднак не сталі гэта рабіць, бо гэта было небяспечна для цывільнага насельніцтва, перадае Reuters.

Ва Узброеных сілах Польшчы кажуць, што пасля выдачы дазволу на знішчэнне дрон змяніў курс і накіраваўся на ўсход.

У пятніцу, 20 лістапада, у Польшчу заляцелі тры расійскія ракеты Х-101. У адказ на інцыдэнт з ракетамі NATO пастанавіла адправіць у Польшчу самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення AWACS — гэты самалёт-радар можа выяўляць паветраныя цэлі на вялікай адлегласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі