У Памежным камітэце кажуць, што збілі ў Лоеўскім раёне ўкраінскі беспілотнік

15/06/2023 - 08:19
На беспілотніку здэтанаваў прымацаваны "элемент" / @gpkgovby

Беларускія памежнікі збілі ў Лоеўскім раёне беспілотнік з выбухоўкай, сцвярджаюць у Памежным камітэце Беларусі. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў канцы траўня, але расказаць пра яго ў ГПК вырашылі толькі цяпер.

Беспілотнік рухаўся "з украінскай тэрыторыі ў тыл Рэспублікі Беларусь", адзначылі ў ведамстве. Памежнікі выкарысталі "штатнае ўзбраенне", на беспілотніку здэтанаваў прымацаваны "элемент". Экспертыза пазней паказала, што "ў выніку трапляння кулі адбыўся падрыў выбуховага прыстасавання (боепрыпасу), замацаванага на борце дыстанцыйна пілатаванага лётнага апарата". Прызначаная праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі