Нямецкія вампіры і клініка для тых, каму не даецца матэматыка — #ІхНоравы

07/10/2024 - 18:26

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Навукоўцы выявілі ў Германіі амёбаў-вампіраў, якія завабліваюць здабычу ў пастку і высмоктваюць яе змесціва. Ці звязана з гэтым змяншэнне колькасці ахвочых атрымаць прытулак у Еўрасаюзе? Наўрад. Але летам колькасць заявак ад замежнікаў зменшылася на 17 адсоткаў.

Што думаюць у Славакіі з нагоды ўступлення Украіны ў NATO і якая незвычайная клініка з'явіцца ў Кітаі, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы “ІхНоравы”.

 

Не разумееш матэматыку? Лячыся!

8 кастрычніка ў Шанхаі адкрыюць спецыяльную клініку для дзяцей і дарослых, якім не даецца матэматыка.

Кіраваць медыцынскім цэнтрам будзе каманда псіхіятраў у супрацоўніцтве з Інстытутам псіхалогіі і паводніцкіх навук Шанхайскага універсітэта Цзяа Тун.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі