У ноч напярэдадні дэнамінацыі ў Беларусі прыпыняць працу букмекерскія канторы

22/06/2016 - 16:42

У ноч на 1 ліпеня будзе прыпыненая праца букмекерскіх кантор. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў, да 0.00 1 ліпеня арганізатары азартных гульняў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па ўтрыманні букмекерскіх кантор, павінны перадаць у Маніторынгавы цэнтр па гульнёваму бізнесу звесткі пра сумы скрожкаў у “старых” грашовых знаках.

Пасля гэтага будуць прыпыненыя ўсе сервісы, якія адказваюць за працу пунктаў падключэння сервісаў букмекерскіх кантор. Такім чынам, з паўночы 1 ліпеня арганізатары азартных гульняў павінны будуць спыніць прыём ставак, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнэту.

Аднавіць працу можна будзе ў 6.00 1 ліпеня. За гэтыя шэсць гадзінаў уладальнікі букмекерскіх кантор павінны будуць перавесці ўсё праграмнае забеспячэнне на працу з дэнамінаванай і недэнамінаванай грашовай адзінкай. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі