У Нацыянальным аэрапорце “Мінск” адключалася святло

14/09/2019 - 09:50

У Нацыянальным аэрапорце “Мінск” увечары 13 верасня знікала святло. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу аэрапорта, адключэнне электрычнасці здарылася каля 22:05. Цягам 45 хвілінаў падключалі аўтаномныя сістэмы і аварыйныя крыніцы сілкавання, каб святло было ў асобных памяшканнях. У 22:50 падача электрычнасці аднавілася.

Інцыдэнт адбыўся “з тэхнічных прычынаў”. Давялося затрымаць некалькі рэйсаў, якія акурат у гэты час мусілі адпраўляцца. У сярэднім час затрымкі склаў 30 хвілінаў. Самалёты, якія прыбывалі ў аэрапорт "Мінск", змаглі прызямліцца без затрымак.

Відавочцы інцыдэнту кажуць, што дагляд перад палётам даводзілася праходзіць у цемры.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі