У МУС пацвердзілі смерць палкоўніка, які кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску

19/04/2024 - 14:56

Дзмітрый Каравякоўскі / brestcity.com

У МУС афіцыйна пацвердзілі "раптоўную" смерць палкоўніка Дзмітрыя Каравякоўскага, які кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску, заўважыў сайт "Зеркало". Афіцыйнае пацвярджэнне апублікавала ведамаснае выданне "На страже".

У публікацыі гаворыцца, што ён "раптоўна памёр" на 48-м годзе жыцця. Выданне не ўдакладняе, што стала прычынай смерці Каравякоўскага.

Пра смерць Каравякоўскага, які апошнім часам узначальваў Ленінскі РАУС Брэста, стала  вядома 15 красавіка, але дагэтуль афіцыйнага пацвярджэння не было.

У жніўні 2020-га ён працаваў начальнікам міліцыі ў Пінску і асабіста кіраваў разгонамі падчас пратэстаў у горадзе. Вядомы ён таксама каментаром для дзяржтэлеканала "Беларусь 1". У ім Каравякоўскі заявіў пра бясшкоднасць гумовай дубінкі: "Яна даволі-такі эластычная, мяккая і пры ўжыванні яе па целе не наносіць сур'ёзных траўмаў. Гэта сінякі, удары, але не больш за тое".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі