У Мінску затрымалі Змітра Дашкевіча, Арцёма Леўчанку, Сяргея Пальчэўскага

22/03/2017 - 14:50

У Мінску падчас цяслярскіх працаў затрымалі лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла Наста Дашкевіч

"Затрымалі Змітра і Арцёма. Яны ставілі кухню ў шматпаважаных Арловых Уладзіміра і Валянціны. Замовілі ежу для сябе з дастаўкай, але замест піццы ўварваліся міліцыя ў штацкім. Пальчэўскі Сяргей у гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі інструмантамі, пад'язджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбіта бакавое шкло, машына раскрыта, Сяргея няма", — напісала Наста Дашкевіч. 

Як стала вядома, Сяргея Пальчэўскага таксама затрымалі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі