У Мінску затрымалі жанчыну, якая “дапамагала” прасунуцца ў чарзе на кватэру

07/09/2019 - 09:18

У Мінску затрымалі 35-гадовую жанчыну, якая падманула людзей болей як на 50 тысяч долараў. Яе дзеянні кваліфікуюцца як махлярства.

Як паведамляе сайт сталічнай міліцыі, цягам двух гадоў жанчына прапаноўвала людзям дапамогу ў прасоўванні ў чарзе на будаўніцтва або набыццё кватэры. Казала, што мае сувязі з дзяржаўнымі чыноўнікамі, якія адказваюць за гэтыя пытанні. Брала грошы, але ж нікому нікуды не перадавала, а траціла на свае патрэбы.

Ад яе дзеянняў пацярпелі 8 чалавек і праваахоўнікі мяркуюць, што падманутых грамадзянаў можа быць болей.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі