Вячаслаў Ганчарэнка / https://www.facebook.com/newlifeminsk/
У Мінску затрымалі пастара пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" Вячаслава Ганчарэнку. Як піша @new_life_by, 20 верасня яго выклікалі ў Фрунзенскі РАУС. Там ён быў затрыманы. Мяркуецца, што прычына ў правядзенні 18 верасня нядзельнага сходу вернікаў.
Пазней Ганчарэнка паведаміў, што аштрафаваны на 100 базавых велічынь (3200 рублёў).
Зімой 2021-га вернікаў "Новага жыцця" прымусова выселілі з іх малітоўнага дома, "вайну" з імі мінскія ўлады вялі каля 15 гадоў. У выніку яны моляцца на вуліцы побач з былой царквой. Збіраюцца там у нядзелі.
"Новае жыццё" з 1990-х займала адрамантаваны ўласнымі сіламі былы занядбаны кароўнік. З пачатку 2000-х улады пачалі яе высяляць. У 2005-м рэлігійную грамаду пазбавілі права карыстання зямельным участкам (раней ён быў атрыманы бестэрмінова), у 2009-м — права ўласнасці на будынак. У 2020-м суд прыняў рашэнне аб вызваленні будынка да канца года, інакш вернікам пагражала прымусовае высяленне. На месцы царквы ўлады збіраюцца пабудаваць школу.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут