Колькасць беларусаў у НХЛ за сезон дасягнула рэкорду

29/11/2026 - 12:16

Ягор Борыкаў

Беларускі нападнік Ягор Борыкаў дэбютаваў у складзе "Юты Мамант", стаўшы дзявятым прадстаўніком Беларусі ў бягучым сезоне НХЛ.

Такім чынам, быў устаноўлены новы рэкорд па колькасці беларускіх хакеістаў, якія згулялі ў адным рэгулярным чэмпіянаце лігі.

У сезоне НХЛ 2026/27 на лёд выходзілі беларусы: нападнік Ягор Борыкаў ("Юта Мамант"), брамнік Мікіта Талапіла ("Ванкувер"), абаронцы Уладзіслаў Калячонак ("Нью-Джэрсі"), Ілья Салаўёў ("Пітсбург") і Арцём Леўшуноў ("Чыкага"), а таксама нападнікі Ілья Пратас, Аляксей Пратас (абодва — "Вашынгтон"), Віталь Пінчук ("Нэшвіл") і Ягор Шаранговіч ("Калгары").

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў сезоне 2025/26, калі ў НХЛ згулялі 8 беларускіх хакеістаў.

За ўсю гісторыю лігі Борыкаў стаў 21-м беларусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі