У Мінску ў бальніцы памёр 10-месячны хлопчык, у яго збіцці падазраюць маці

08/07/2019 - 12:32

У Мінску ў бальніцы памёр 10-месячны хлопчык, у яго збіцці падазраюць маці. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, дзіця памерла 29 чэрвеня. У бальніцу яно трапіла пасля збіцця ў двары дома па вуліцы Мазурава. Хлопчык атрымаў цяжкія траўмы. Яго 34-гадовую маці падазраюць у наўмысным пазбаўленні жыцця.

Жанчына знаходзіцца пад вартай, працягваецца правядзенне стацыянарнай комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Следчыя дапыталі сведкаў, знаёмых сям'і, прызначаны экспертызы, вывучаецца камп'ютарная тэхніка і мабільны тэлефон маці. Высвятляюцца матывы ўчынку жанчыны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі