У Мінску п'яны мужчына заявіў, што заклаў у жылым доме выбуховыя прыстасаванні

23/05/2016 - 11:42

У Мінску п'яны мужчына патэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што заклаў па ўсім шматпавярховым жылым доме па вуліцы Берута выбуховыя прыстасаванні. Здарэнне адбылося пасля 21-й гадзіны у нядзелю, 22 траўня. Усіх жыхароў дома давялося эвакуяваць.

Як інфармуе прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, на месца прыбылі сапёры, але нічога падазронага знойдзена не было. Тэлефоннага тэрарыста неўзабаве затрымалі. Ім аказаўся 39-гадовы мужчына, якога раней неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці (між іншым, за распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах). Прыцягвалі яго і да крымінальнай адказнасці за хуліганства і невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. На волю мінчук выйшаў толькі ў сакавіку бягучага года.

Адзначаецца, што ў момант тэлефанавання ў міліцыю мужчына быў п'яны, ён не змог патлумачыць свае дзеянні. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы" (ч. 1 арт. 340 КК). Яму паражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Нецвярозаму гродзенцу прымроілася бомба ў камп'ютары

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі