У Мінску на 12-гадовую дзяўчынку ў пад’ездзе дома напаў пацук

27/10/2018 - 14:31

У Мінску на 12-гадовую дзяўчынку ў пад’ездзе дома напаў пацук. Як паведамляе TUT.by, гэта здарылася ў пятніцу ў шматпавярховіку ў 2-м завулку Баграціёна. Дзяўчынка ўвечары вярталася дадому, выйшла з ліфту на 8 паверсе і пабачыла пацука ля смеццеправода. Наблізілася да яго з цікаўнасці, а пацук кінуўся на дзіця і ўкусіў за палец.

Школьніца спалохалася і не адразу распавяла бацькам, што з ёй адбылося. Толькі раніцай дарослыя адвезлі яе ў лякарню. Цяпер дзяўчынка праходзіць курс ін’екцыяў супраць шаленства, які разлічаны на 90 дзён.

Бацька пацярпелай распавядае, што па пад’ездзе ўжо не першы год бегаюць пацукі, прычым некалькіх забілі суседзі. Звароты ў ЖЭС з просьбай нешта зрабіць плёну не даюць.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі