У Мінску мужчына выкінуў з акна тэлевізар і пашкодзіў чужы аўтамабіль

29/12/2021 - 11:55

У Мінску ў мікрараёне "Каменная Горка" мужчына выкінуў з акна плазменны тэлевізар і пашкодзіў ім чужы аўтамабіль, прыпаркаваны каля пад'езда шматпавярховіка. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу.

Як паведамляе сталічная міліцыя, з акна кватэры былі выкінуты і іншыя рэчы. Пра гэта ў Фрунзенскае РУУС "прасігналізавалі" мясцовыя жыхары. Міліцыянеры высветлілі, што ад рэчаў незвычайным спосабам пазбаўляўся 28-гадовы мінчук. Яго дзеянні кваліфікавалі як хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі