Салодкія прысмакі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
За 2025 год Расія паставіла на замежныя рынкі кандытарскія вырабы амаль на 258 млн долараў. Першае месца сярод пакупнікоў расійскіх прысмакаў узначаліла Беларусь, паведамляе Федэральны цэнтр развіцця экспарту прадукцыі аграпрамысловага комплексу РФ.
У ведамстве паведамілі, што мінулы год абнавіў гістарычны рэкорд па максімальнай выручцы за пастаўкі цукрыстых кандытарскіх вырабаў. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны па выніках 2022 года — 243,5 млн долараў.
Пяцёрка самых буйных імпарцёраў расійскіх прысмакаў па выніках мінулага года выглядае так:
Беларусь — больш за 77 млн долараў;
Казахстан — каля 71 млн долараў;
Азербайджан — больш за 17 млн долараў;
Кыргызстан — каля 14 млн долараў;
Узбекістан — каля 14 млн долараў.
Агулам летась Расія пастаўляла цукрыстыя кандытарскія вырабы ў больш як 85 краін свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут