У Мінску двое дзяцей пацярпелі ад падзення на іх снегу і лёду з будынкаў. Першы выпадак адбыўся ў Ленінскім раёне. З балкона шматкватэрнага дома па праспекце Ракасоўскага на 8-гадовае дзіця зваліўся кавалак лёду. Дзяўчынку шпіталізавалі з пераломам пальца левай рукі.
Другі выпадак адбыўся ў Фрунзенскім раёне. На галаву 13-гадовай дзяўчынкі з будынка гіпермаркета "Гіпа" па вуліцы Гарэцкага зваліўся снег. З траўмай галавы пацярпелую шпіталізавалі ў Бальніцу хуткай меддапамогі, інфармуе прэс-служба ратавальнікаў.