У Мінску часткова абмяжуюць рух транспарту з нагоды “Дня без аўтамабіля”

20/09/2016 - 14:50

У сувязі з правядзеннем экалагічнай акцыі “Дзень без аўтамабіля” 22 верасня ў Мінску часткова абмяжуюць рух на некаторых вуліцах. З 6.00 да 24.00 рух у абодвух кірунках будзе перакрыты на вуліцы Леніна — на ўчастку ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці да Кірава. Аб’ехаць перакрыты ўчастак можна па вуліцы Энгельса на ўчастку ад Кірава да Маркса, паведамляе Мінская гарадская ДАІ.

На вуліцы Леніна, якая на некаторы час стане пешаходнай, плануюць правядзенне розных святочных імпрэзаў і акцыяў, прымеркаваных да Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Тут арганізуюць канцэртна-забаўляльную праграму, бясплатныя велаэкскурсіі для ўсіх ахвотных, гульні для дзяцей, а таксама іншыя акцыі, кшталту бясплатнага рамонту ровараў.

Завяршыцца святочная імпрэза велапрабегам ад вуліцы Леніна па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі.

Штогод 22 верасня ў большасці еўрапейскіх краінаў праводзіцца экалагічная акцыя “Дзень без аўтамабіля”, падчас якой аўтааматары стараюцца адмовіцца ад актыўнага выкарыстання машын.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі