У мінскім шматпавярховіку адбылася ўспышка газу — пацярпелі два чалавекі

23/08/2021 - 09:54
Праз успышку газу на кухні разбітае шкло і пашкоджаная мэбля / twitter.com/112MINSK​

Два чалавекі пацярпелі ў выніку ўспышкі газу ў адной з кватэр на вуліцы Гамарніка, 20 у Мінску, паведамілі ў гарадскім упраўленні МНС. Дапамога медыкаў спатрэбілася гаспадыні кватэры і яе мужу.

Пажару не здарылася, але акно разбітае. Пашкоджаная мэбля на кухні.

Ужо высветлена, што прычынай інцыдэнту стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі