У аэрапорце Мінск тэстуюць памежны кантроль у рэжыме самаабслугоўвання

01/09/2016 - 11:16

З канца ліпеня памежнікі праводзяць у мінскім аэрапорце тэставанне электроннай брамы. Яна мусіць дазволіць прайсці пашпартны кантроль без удзелу памежніка. Для ідэнтыфікацыі асобы пасажыр павінен прыкласці пашпарт да сканера, адначасова з гэтым пасажыра сфатаграфуе камера і параўнае выявы. Кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка гаворыць у каментары Еўрарадыё, што электронная брама дазваляе паскорыць працэс праходжання памежнага кантролю і павысіць ўзровень бяспекі.

Цішчанка: “Сёння пакуль гэта эксперымент. Але ў перспектыве мы хочам мінімізаваць кантакт памежніка і асобы, якая збіраецца перасякаць мяжу ў аэрапорце. Мы "абкатваем" сістэму. Ёсць два варыянты электроннай брамы, як яны будуць узаемадзейнічаць з нашымі сістэмамі памежнага кантроля. Гэта нават с перспектывай пераходу на біяметрычныя тэхналогіі”.

Кіраўнік прэс-службы таксама распавядае, што адзін з варыянтаў электроннай брамы, якія ўдзельнічаюць ў эксперыменце — беларускай вытворчасці. Калі скончыцца перыяд тэставання і брамы запрацуюць у аэрапорце, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі