У Мінск прыехаў дызайнер Арцемій Лебедзеў — і адразу назваў дом эталонам п***ца

01/03/2020 - 19:38
Што Арцемій Лебедзеў заўважыў у Мінску​ / www.instagram.com/temalebedev

У Мінск прыехаў маскоўскі дызайнер Арцемій Лебедзеў — і адразу ж абазваў дом непадалёк ад чыгуначнага вакзала "эталонам п***ца". Будынак, па якім ён прайшоўся, — навабуд на вуліцы Беларускай.

Крытыкуючы што-небудзь, Лебедзеў звычайна не саромеецца ў выразах. Аднак многія сталі абараняць будынак, і заадно распавядаць дызайнеру, што на самой справе п***ц — гэта яго прычоска.

А вось жэтончыкі Мінскага метрапалітэна Арцемію Лебедзеву спадабаліся. "У Мінскім метро ёсць адна незадакументаваная асаблівасць — на жэтонах намаляваныя розныя станцыі, — напісаў дызайнер у "Інстаграме". — Мясцовыя пра гэта не ведаюць. Угаварыў касірку накалупаць мне розных відаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі