У Маскве заявілі, што аднавіліся махлярскія схемы паставак малака з Беларусі

02/11/2017 - 16:36

2 лістапада Рассельгаснагляд заявіў пра аднаўленне махлярскіх схемаў паставак у Расію малочнай прадукцыі з Беларусі. Гэтае ведамства абапіраецца на аператыўную інфармацыю, якую атрымала ФСБ. Паведамляецца, што напярэдадні на Смаленшчыне быў затрыманы грузавік з сухой малочнай прадукцыяй. ФСБ перадало груз Рассельгаснагляду. Высветлілася, што на крафт-мяхах зафіксаваны зрыў маркіровачных этыкетак Капыльскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната. Замест іх часткова былі нанесены этыкеткі беларускага прадпрыемства “Здравушка-мілк”. Там жа ў грузавіку расіяне знайшлі прамысловыя рулоны-стужкі з такімі этыкеткамі.

Падкрэсліваецца, што якраз на пастаўкі прадукцыі з Капыля раней было накладзенае часовае абмежаванне. Цяпер жа, перакананыя ў Рассельгаснаглядзе, у Расію везлі якраз яго сухое малако. Пры гэтым на груз ёсць ветэрынарны сертыфікат. У Маскве робяць выснову, што па-ранейшаму адсутнічае сістэма кантроля за пастаўкамі жывёлагадоўчай прадукцыі, якую вязуць у Расійскую Федэрацыю з Мінскай вобласці Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі