У Магілёўскай вобласці сутыкнуліся малакавоз і бітумавоз (фота)

20/05/2016 - 14:32

У Магілёўскай вобласці сутыкнуліся малакавоз і бітумавоз. Здарэнне адбылося ў пятніцу паміж Чэрыкавым і Касцюковічамі. На вузкай дарозе не змаглі размінуцца грузавікі. Як відаць на здымках, якія былі выкладзеныя ў сацсетцы, кабіна малакавоза была дэфармаваная, пашкоджаная і цыстэрна. Падобныя пашкоджанні атрымаў і бітумавоз.

Ці ёсць пацярпелыя, пакуль невядома. На месца прыехала хуткая дапамога.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі