У Лунінецкім раёне пенсіянерка абгарэла, грэючыся ля адчыненай печкі

07/01/2016 - 12:56

Жыхарка вёскі Багданаўка Лунінецкага раёна трапіла ў лякарню з сур’ёзнымі апёкамі пасля таго, як няўдала вытапіла печку ў сваім доме. Здарэнне адбылося ўвечары 6 студзеня. Пенсіянерка 1933 года нараджэння, інвалід па зроку 1 групы грэлася ля адкрытай пячной заслонкі. Агонь выпадкова перакінуўся на вопратку жанчыны і яна загарэлася.

Пацярпелая дастаўленая ў рэанімацыю Лунінецкай раённай лякарні з апёкамі 1-3 ступені 20% цела. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.

Падраздзяленні пажарнай службы на месца здарэння не выклікаліся. Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі