У "ЛНР" сцвярджаюць, што праводзілі "следчыя дзеянні" з Пратасевічам

16/06/2021 - 15:14

У генпракуратуры самаабвешчанай "ЛНР" сцвярджаюць, што праводзілі "следчыя дзеянні" з Раманам Пратасевічам, які з траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ Беларусі. Больш таго, заяўляецца, што нібыта былі атрыманы доказы яго датычнасці да забойстваў мірных жыхароў на Данбасе. У "ЛНР" дзякуюць Аляксандру Лукашэнку, КДБ РБ за магчымасць правесці згаданыя "следчыя дзеянні".

Заява скандальная. На нядаўнім брыфінгу кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара сцвярджаў, што ніякіх запытаў на правядзенне следчых дзеянняў з Пратасевічам з замежжа не паступала. Сам Раман Пратасевіч гаварыў, што дае паказанні толькі беларускім следчым.

Застаецца пачакаць рэакцыі афіцыйнага Мінска.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі