У Літве збіраюцца прыпыніць выдачу грамадзянства беларусам і расіянам

22/03/2023 - 05:47
Абмежаванні на час вайны / delfi.lt

У Літве збіраюцца прыпыніць выдачу грамадзянства, відаў на жыхарства беларусам і расіянам. Таксама будзе прыпынены і прыём заявак на атрыманне віз (акрамя выпадкаў, калі хадайнічае літоўскі МЗС). Адпаведны законапраект Сейм Літвы прыняў у першым чытанні (будзе яшчэ 2-е чытанне): 113 дэпутатаў — "за", 9 — устрымаліся. Чакаецца, што новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 15 красавіка 2023-га. 

Абмежаванні збіраюцца ўвесці, як адказ на агрэсію РФ і РБ супраць Украіны. Іх абгрунтоўваюць інтарэсамі нацыянальнай бяспекі.

У 2021 годзе літоўскае грамадзянства ў спрошчаным парадку атрымалі 34 беларусы і столькі ж расіян, а ў 2022 годзе — 6 беларусаў і 17 расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі