У Латвію з Беларусі працягваюць ісці мігранты: яшчэ 65 чалавек за ноч

10/08/2021 - 07:38

У Латвію з Беларусі працягваюць ісці мігранты: яшчэ 65 чалавек за ноч, паведамляе Delfi. За мінулыя суткі было каля 200 затрыманых. Іх плануецца размяшчаць у намётах, паколькі ў спецыяльных цэнтрах месцаў ужо практычна няма, заявіў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунціс Пуяц. Ён падкрэсліў, што мігранты прыходзяць з Беларусі вялікімі групамі, і ў гэтым латвійскі бок бачыць прыкметы арганізаванасці. Многія з іх былі ўпэўнены, што прыйшлі ў... Германію.

Урад Латвіі ў аўторак разгледзіць пытанне аб аб'яўленні надзвычайнай сітуацыі ў памежнай зоне з Беларуссю. Чакаецца, што памежнікі атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы і будуць вяртаць мігрантаў назад, як гэта робяць літоўскія памежнікі. Апошнія за суткі вярнулі ў Беларусь амаль 100 мігрантаў, затрыманых не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі