У Кыргызстане грузавік з марожаным наехаў на натоўп дзяцей

02/05/2024 - 13:43

Грузавік у натоўпе / kloop.kg

У Кыргызстане міні-грузавік з марожаным наехаў на натоўп дзяцей. Здарэнне адбылося каля населенага пункта Жэрге-Тал Сузакскага раёна Джалал-Абадскай вобласці. Школьнікі ў рамках рэспубліканскга конкурсу на гары збіраліся выканаць эпас "Манас". У гэты момант прыпаркаваны грузавік з невядомай прычыны пачаў рух. Кіроўцы ў кабіне не было. Наезд на дзяцей ацэньваецца як ненаўмысны.

Як паведамляе kloop.kg, пацярпелі 29 дзяцей ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Сем з іх знаходзяцца ў рэанімацыі. Стан траіх пацярпелых цяжкі. На амбулаторнае лячэнне адправілі 11 чалавек, астатнія застаюцца ў бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі