У Крупскім раёне нецвярозы кіроўца збіў двух пешаходаў

12/04/2017 - 14:40

У Крупскім раёне Мінскай вобласці нецвярозы кіроўца на аўтамабілі “Skoda Octavia” збіў двух пешаходаў. 36-гадовы мужчына загінуў, а яго спадарожніца, 42-гадовая жанчына, апынулася ў бальніцы. Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, у момант наезду пешаходы ішлі па краі праезнай часткі аўтадарогі. Высветлілася, што раней вадзіцель быў пазбаўлены да 2019 года права на кіраванне транспартным сродкам — яго злавілі п’яным за рулём. Па факце ДТЗ у Крупскім раёне распачалі крымінальную справу.

Тэлеканал АНТ дадае са спасылкай на УДАІ МУС Беларусі, што здарэнне адбылося на 8-м кіламетры трасы Ухвалы — Гумны. Кіроўцу 51 год.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі