У красавіку ў Беларусі найбольш падаражэлі капуста і цыбуля

14/05/2019 - 09:11

У красавіку 2019-га ў Беларусі найбольш падаражэлі капуста (амаль на 23%) і цыбуля (больш чым на 18%). Падняліся цэны на памідоры (амаль на 13%), моркву (на 11,5%), бульбу (6%). Найбольш патаннелі свежыя агуркі (амаль на 24%) і салодкі перац (на 11%). Гэта вынікае з дадзеных Белстата.

Алкагольныя напоі падаражэлі на 0,65%, тытунь — на 0,05%.

Кошты на нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы выраслі на 0,08%. Інфляцыя ў красавіку склала 0,04%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі