У Кітаі нарадзіўся трохвокі парсючок з двума лычамі. Адбылося гэта на ферме на паўднёвым захадзе краіны, паведамляе ў Twitter агенцтва "Сіньхуа". Гаспадыня парсючка Хэ Жусянь кажа, што спачатку баялася незвычайную жывёлу, але пасля прызвычаілася.
Адзначаецца, што парсючку цяжка харчавацца самастойна, таму яго кормяць малаком з бутэлькі.