У Кіраўскім раёне рабочы загінуў пад аўтобусам, які рамантаваў

21/02/2019 - 17:42

У вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна рабочы сельскагаспадарчай арганізацыі загінуў пад аўтобусам, які рамантаваў. У нейкі момант 52-гадовага мужчыну прыціснула аўтобусам (яго мацаванне зрушылася) да металічнай агароджы рамонтнай ямы ў гаражы. На месца выклікалі хуткую, але выратаваць жыццё пацярпеламу не ўдалося.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, прызначана судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца ўсе абставіны трагічнага здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі