У Кіеве заявілі, што расіяне могуць прабіць “калідор” з Беларусі ў Калінінград

01/09/2017 - 13:59

У Кіеве заявілі, што расіяне могуць прабіць “калідор” з Беларусі ў Калінінградскую вобласць. І такая пагроза будзе існаваць падчас вучэнняў “Захад-2017”, лічыць спікер Генштабу Узброеных Сіл Украіны палкоўнік Уладзіслаў Валошын. У эфіры Эспрессо.TV ён заявіў, што спробу прарыву могуць здзейсніць байцы без апазнавальных знакаў.

“Там ёсць Сувалкскі калідор, які Беларусь і расійскую Калінінградскую вобласць раз’ядноўвае, — кажа Валошын. — Гэта даволі невялікая адлегласць, гэта Польшча і Літва. І правесці ў гэтым калідоры такую аперацыю з “іхтамнетамі” дастаткова проста. Як паказалі падзеі ў Крыме і на Данбасе”.

Іншай пагрозай палкоўнік назваў тое, што пасля вучэнняў пэўная частка расійскіх вайскоўцаў можа застацца ў Беларусі. Тым больш, кажа ён, рэальная лічба салдат, якія прыедуць у Беларусь, невядомая. Такім чынам, расіян могуць проста “схаваць”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі