Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Па выніку перамоў Джона Коўла з Лукашэнкам на волю выйшла 250 чалавек. Сцвярджаецца, што ўсе яны з тых, хто “быў асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”. Гэтым разам толькі 15 чалавек былі дэпартаваны з краіны, а 235 атрымалі магчымасць застацца на радзіме. Пакуль што. Наўзамен Мінск атрымаў ад ЗША зняцце санкцый з "Белінвестбанка", Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Таксама з санкцыйных спісаў будуць выключаны Беларуская калійная кампанія і "Беларуськалій". Яшчэ ж і абяцанне прапрацаваць магчымасць візіту Лукашэнкі ў ЗША і аднаўлення працы амбасады. Нязменным засталася заганная практыка рэжыму: тым, каго дэпартуюць з краіны, не выдаваць пашпарты.
Ці можна лічыць візіт Коўла ў Беларусь і вынік яго перамоў з Лукашэнкам паспяховым? Ці можна лічыць тое, што большасць вызваленых засталіся ў Беларусі, прыкметай змяншэння ўзроўню рэпрэсій, і якія палёгкі даюць рэжыму знятыя санкцыі? Як разумець словы Коўла пра тых палітыкаў за межамі Беларусі, якія спрабуюць паказаць сваю нібыта далучанасць да перамоў, і чаму менавіта цяпер “выплыла” фота з Анжалікай Мельнікавай у мінскім спартзале? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут