У КДБ назвалі прозвішчы затрыманых па справе "трох баявых ячэек"

12/09/2023 - 06:26

Іван Ліхалат / Кадр з відэа

У КДБ назвалі прозвішчы затрыманых у жніўні-верасні па справе "трох баявых ячэек". Іх называюць "памагатымі СБУ", якія нібыта рыхтавалі тэракты на чыгунцы ў Беларусі.

Першая група — Павел Вабішчэвіч і Андрэй Зіненка. Па версіі КДБ, яны нібыта здымалі фота і відэа розных аб'ектаў на тэрыторыі РБ, а пасля перавозілі выбухоўку са схованак у Лоеўскім і Хойніцкім раёнах у Чэрвеньскі раён, рыхтавалі тэракт на чыгунцы ў Стаўбцоўскім раёне. Затрыманыя спецназам КДБ у ноч з 26 на 27 жніўня.

Кіраўніком другой групы назвалі ўкраінца Івана Ліхалата, які з 2013-га жыве ў Беларусі, стварыў сям'ю. Ён нібыта прыцягнуў да арганізацыі дыверсіі на чыгунцы ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці двух жыхароў Гродна з "прафесійнымі навыкамі мінна-выбуховага справы" — Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага. Затрыманыя 4 верасня.

У трэцяй групе толькі адзін чалавек — украінец Вячаслаў Бародзій ("Мангуст"). Сцвярджаецца, што па заданні ўкраінскіх спецслужбаў ён перапраўляў праз мяжу ў РБ зброю і выбухоўку, пакідаў іх у схованках. 1 верасня яго затрымалі ў Ельскім раёне.

Па версіі КДБ, адной з задач СБУ была "спроба стварэння бачнасці наяўнасці ў нашай краіне нейкага арганізаванага падполля".

Чарговая гісторыя пра "тэрарыстаў" можа быць інсцэніроўкай ці правакацыяй. 

Іван Бародзіч
Барыс Пухальскі
Павел Вабішчэвіч
Андрэй Зіненка
Вячаслаў Бародзій

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі