У Капенгагене аблілі чырвонай фарбай знакамітую статую Русалачкі. Фота

30/05/2017 - 15:02

У Капенгагене аблілі чырвонай фарбай знакамітую статую Русалачкі. Акцыю правялі невядомыя актывісты, якія абараняюць кітоў у раёне Фарэрскіх астравоў. Побач са статуяй яны зрабілі надпіс: “Данія, абарані кітоў на Фарэрскіх астравах”. Паліцыя шукае зламыснікаў, інфармуе Reuters.

Бронзавая статуя Русалачкі, гераіні казкі Ганса Хрысіяна Андэрсана, з’яўляецца сімвалам ўсёй Даніі. Яна была ўсталяваная больш за сто гадоў таму. За гэты час вандалы неаднаразова нападалі на Русалачку. Двойчы ў яе скрадалі галаву, аднойчы адпілавалі руку. Дзесяць гадоў таму невядомыя пафарбавалі статую часткова ў чырвоны колер.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі