У Камянецкім раёне вяскоўцам за вакцынацыю абяцаюць грошы

28/10/2021 - 08:16

У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці вяскоўцам за вакцынацыю абяцаюць грошы. Як піша sb.by, яе тэмпы павялічваюцца за кошт тлумачальнай працы сярод насельніцтва, а таксама людзей "стымулююць рублём". Гаворка пра работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У чатырох з іх на "дадатковую падтрымку" можна спадзявацца "пасля атрымання двух кампанентаў вакцыны": яшчэ адзін выхадны з захаваннем заробку ці матэрыяльная дапамога — ад 29 да 116 рублёў. Новаўвядзенні афармляюцца загадам наймальніка ці як дадатак у калектыўныя дамовы.

Гендырэктар ААТ "Белавежскі" Аляксандр Дуньковіч кажа, што яшчэ ў канцы верасня падпісаў загад аб стымуляванні работнікаў пасля праходжання вакцынацыі ад COVID-19. Кожны з іх атрымаў па 50 рублёў аднаразовай дапамогі.

Рублём работнікаў стымулююць і на некаторых прамысловых прадпрыемствах Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі