У Гродне "Форд" збіў пешахода, мужчына памёр у рэанімацыі

10/02/2017 - 14:22

У Гродне "Форд" збіў пешахода. Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны вечара на вуліцы Паповіча. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, мужчына па пешаходным пераходзе злева па руху машыны паспеў перайсці тры паласы, на чацвёртай адбыўся наезд.  

Пацярпелага адвезлі ў бальніцу, дзе ён праз гадзіну памёр у рэанімацыі. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі