У Гомелі затрымалі гандляра наркотыкамі, якога шукалі ў Расіі

07/03/2017 - 13:56

У Гомелі затрымалі 27-гадовага гандляра наркотыкамі, якога шукалі ў Расіі. Падчас праверкі дакументаў у мужчыны, якога спынілі на прывакзальнай плошчы, высветлілася, што ён абвешчаны ў міжнародны вышук.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў інфармуе, што ў лютым 2017-га расіянін быў асуджаны на 9 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі ў горадзе Екацярынбург за гандаль наркатычнымі сродкамі. Аднак у калонію строгага рэжыму ён не патрапіў. Справа ў тым, што мужчына знаходзіўся пад хатнім арыштам, а на абвяшчэнне прысуду не з'явіўся. Калі яго пачалі шукаць, з горада, а пасля і з Расіі ён з'ехаў.

Грамадзянін Расійскай Федэрацыі знаходзіцца пад вартай, вырашаецца пытанне пра яго эстрадыцыю на радзіму.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі