На трыбуне — Павел Чырыкаў / geroytruda.by
Актуальны маштаб рэпрэсій у Гомелі быў агучаны падчас чарговага выпуску прапагандысцкага ток-шоу "Чорнае і белае" на абласным дзяржаўным тэлеканале. Яе ўдзельнікам быў намеснік пракурора Гомеля Павел Чырыкаў.
У праграме паведамілі, што ад пачатку 2026 года толькі ў адным Гомелі было "зафіксавана больш за паўсотні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Гэта ў сярэднім па шэсць новых палітычна матываваных крымінальных справаў за месяц.
Чырыкаў паведаміў, што большасць такіх справаў пачынаюць за паведамленні ў сацсетках. Прычым пад пераслед можна трапіць нават за перапіску ў закрытых, у тым ліку дамовых чатах. Як прыклад пракурор згадаў справу, якой займаўся Гомельскі гараддзел Следчага камітэта:
"Чатыры сяброўкі размаўлялі паміж сабой у створаным ім чаце цягам некалькіх гадоў і, закранаючы тэмы не толькі з асабістых інтарэсаў, была агучаная абраза дзейных кіраўнікоў у тым ліку нашай дзяржавы".
Паводле яго, прысуды па гэтай справе ўжо вынесеныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут