У Гомелі паваліў моцны снег (фота, відэа)

26/10/2016 - 09:48

У Гомелі сёння пайшоў моцны снег. Як паведамляюць жыхары горада, снегапад пачаўся раннім ранкам, калі было цёмна, а цяпер там сапраўдная завіруха. Пры гэтым паветра нехалоднае, марозу няма.

Каля 20 адзінак спецтэхнікі кінута на ўборку снегу з магістраляў, вуліц і тратуараў Гомеля, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на камунальныя службы горада. У сувязі з прыходам у рэгіён цыклону, які суправаджаецца моцным снегападам і нізкай тэмпературай, дарожныя і камунальныя службы Гомеля, экіпажы ДПС ДАІ пераведзены ва ўзмоцнены рэжым працы.

У абласной ДАІ створаны маніторынгавыя групы, якія адсочваюць аператыўную сітуацыю на дарогах рэгіёна і каардынуюць ўзаемадзеянне прадпрыемстваў дарожнай і камунальнай гаспадаркі.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі