У Гомелі пара разабрала закінутую АЗС на металалом

13/10/2023 - 08:33

Металалом, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гомелі за крадзеж металу судзілі сямейную пару. Муж і жонка разабралі на металалом закінутую АЗС, піша рэсурс "Белка". Па словах фігурантаў, грошай не хапала, і яны шукалі спосабы палепшыць матэрыяльнае становішча. У выніку муж знайшоў на ўскраіне горада нядзейную запраўку і распрацаваў план. Ён дэмантаваў і пілаваў канструкцыі, а жонка сачыла за навакольным становішчам.

У першы дзень яны здолелі вывезці на грузавым таксі 520 кг металалому. Абмянялі метал на грошы. Пасля гэтага хадзілі на тэрыторыю АЗС, як на працу, кажуць у мясцовай пракуратуры. З АЗС у нарыхтоўчы пункт пераехалі многія металічныя канструкцыі: дзверы, перакрыцці і лесвіцы. У канцы сакавіка на апусцелай запраўцы мужа і жонкі затрымала міліцыя.

Следства пазней высветліла, што пара паспела скрасці металу на суму больш за 850 рублёў. Мужчыну ў выніку прысудзілі 2 гады "хатняй хіміі", а яго жонцы прызначылі штраф у 1110 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі