У Гомелі намеснік гендырэктара завода атрымаў хабар — 1 мільён расійскіх рублёў

06/07/2018 - 09:59

У Гомелі кіраўнікі прадпрыемства атрымалі хабар — 1 мільён расійскіх рублёў. Затрыманы намеснік гендырэктара мясцовага завода ліцця і нармалёў і яшчэ шэраг асоб, у тым ліку і гендырэктар прадпрыемства-пастаўшчыка, які перадаў хабар.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, намеснік гендырэктара і начальнік аддзела арганізавалі закупку ў аднаго з пастаянных пастаўшчыкоў камплектуючых. Грошы ім перадалі "за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у іх кампетэнцыю". Паколькі былі перададзены расійскія рублі, можна меркаваць, што пастаўшчык з Расіі.

Па факце здзяйснення карупцыйных злачынстваў распачатая крымінальная справа. Падазраваныя знаходзяцца пад вартай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі