У Гомелі Лукашэнка і Парашэнка пабачаць "ікону" Леніна і піраміду з капусты

25/10/2018 - 18:42

У Гомелі Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка могуць пабачыць "ікону" Леніна і піраміду з капусты. Як інфармуе Радыё Свабода, у горадзе на плошчы Паўстання падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны пачаўся сельскагаспадарчы кірмаш. У адным з намётаў, які ўсталяваў холдынг бытавога абслугоўвання "Гомельаблбыт", і быў заўважаны вышыты партрэт савецкага правадыра, ды яшчэ выкананы ў форме іконы. А побач — ікона Багародзіцы.

26 кастрычніка ў Гомелі адбудзецца двухбаковая сустрэча Лукашэнкі і Парашэнкі. Пасля яны наведаюць пленарнае пасяджэнне Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі