У Гомелі легкавік трапіў пад грузавую фуру

28/11/2015 - 10:57

У Гомелі на скрыжаванні вуліц Сасновая і Барыкіна легкавы аўтамабіль трапіў пад фуру. Дарожнае здарэнне зафіксаваў відэарэгістратар адной з машын, якая рухалася па дарозе непадалёк ад месца інцыдэнту.

Як піша Onliner.by, тое, што пачыналася як дробная недарэчнасць, скончылася больш сур’ёзнымі непрыемнасцямі. Тут спалучылася некалькі фактараў: забараняючы сігнал святлафора, спешка, “мёртвая зона” у грузавіка і пешаходы, якія вырашылі пераходзіць дарогу.

Наступствы аварыі і лёс яе удзельнікаў пакуль не вядомыя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі