Затрыманне Аляксея Малахоўскага / t.me/viasna96/
У Гомелі амапаўцы затрымалі студэнта-першакурсніка 21-гадовага Аляксея Малахоўскага за допісы ў інтэрнэце. Распачаты крымінальныя справы — за "распальванне варожасці" і "рэабілітацыю нацызму", піша @viasna96.
Праваабаронцы адзначаюць жорсткае затрыманне хлопца. Сілавікі ўжо апублікавалі відэа, на якім ён кажа пра выкладзеныя допісы.
У Ганцавіцкім раёне ГУБАЗіК затрымаў 61-гадовага Аляксандра Маляўку за каментары ў "Аднакласніках". Мяркуючы па скрыншотах, мужчына пісаў пра Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў каментарах выказваў падтрымку Украіне ў вайне з Расіяй. Раней ён затрымліваўся па "справе Зельцэра".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут