У Францыі ідзе першы тур прэзідэнцкіх выбараў

23/04/2017 - 09:12

У Францыі сёння адбываецца першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Выбаршчыкаў прымаюць 67 тысяч выбарчых участкаў. 

У выбарах удзельнічаюць 11 кандыдатаў, прагаласаваць за іх могуць амаль 47 млн ​​французаў. Галоўнымі фаварытамі прэзідэнцкай гонкі сталі цэнтрыст Эмануэль Макрон і лідарка "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пэн. Яны нязначна адарваліся ад іншых кандыдатаў, адзначае РБК

Паводл апытання BVA ад 21 красавіка, за Макрона і Ле Пен гатовыя прагаласаваць каля 23% выбарцаў. На трэцім месцы ідзе лідар леварадыкалаў Жан-Люк Меланшон (19,5%), за лідара партыі "Рэспубліканцы" свае галасы гатовыя аддаць 19% французаў. Прагназуецца, што яўка на першым туры выбараў складзе 76-80%.

Напярэдадні ў цэнтры Парыжа прайшла дэманстрацыя нязгодных з прапановамі кандыдатаў у прэзідэнты. Акцыю зладзілі некалькі прафсаюзаў і студэнцкіх арганізацыяў. Удзел у ёй прынялі каля 2 тысяч чалавек. Адбыліся сутычкі з паліцыяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі