У фінскім Турку мужчына зарэзаў 2 прахожых і 6 параніў

18/08/2017 - 18:49

У фінскім Турку мужчына з нажом зарэзаў 2 прахожых і 6 параніў. Здарэнне адбылося на наступны дзень пасля тэрактаў у Іспаніі. Як паведамляе “Бі-Бі-Сі”, паліцэйскія адкрылі агонь і паранілі зламысніка ў нагу, затрымалі яго.

Нападзенне адбылося ў цэнтры горада на плошчы Пууторы. Паліцыя не выключае, што зламыснік быў не адзін, таму заклікае людзей пазбягаць цэнтра Турку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі