Пуцін заявіў, што РБ далучыцца да ядзерных вучэнняў: "папрасіў Лукашэнка"

09/05/2024 - 10:28

Праверка "сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі" ў Беларусі / t.me/modmilby/

9 траўня Уладзімір Пуцін заявіў, што Беларусь далучыцца да расійскіх ядзерных вучэнняў (па адпрацоўцы прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі). Адбудзецца гэта на іх другім этапе.

Пуцін спаслаўся на тое, што на тэрыторыі РБ размешчана расійская нестратэгічная ядзерная зброя, а таксама на тое, што "аб гэтым папрасіў" Аляксандр Лукашэнка.

"Гэтым разам яны праводзяцца ў тры этапы, — цытуе словы Уладзіміра Пуціна ria.ru. — На другім этапе беларускія калегі падключацца да нашых сумесных дзеянняў, адпаведныя ўказанні міністэрствам абароны і генеральным штабам дадзены".

"Першы этап мы правялі можна сказаць паасобку, — дадаў Лукашэнка. — Але намі было прынята ўчора рашэнне, каб мы сінхранізаваліся і праводзілі другі і трэці этап разам... У нас гэта трэцяя трэніроўка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі